22 снежня 2024, Нядзеля, 14:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская інфекцыяністка расказала пра адметныя прыкметы амікрону ў дзяцей

Беларуская інфекцыяністка расказала пра адметныя прыкметы амікрону ў дзяцей

Таксама лекарка сказала, у якім выпадку пры ковідзе дзецям прызначаюць антыбіётыкі.

Найбольш распаўсюджаныя праявы ковіду і канкрэтней штаму амікрон у дзяцей – высокая тэмпература, а таксама ліхаманка і кашаль. Пра гэта парталу 24health.by расказала загадчыца кафедры дзіцячых інфекцыйных хваробаў БДМУ Аксана Раманава. Індывідуальныя ж сімптомы праявы гэтай хваробы могуць быць разнастайнымі.

Але адметная прыкмета амікрону ў дзяцей – незвычайны сып. Ён спадарожнічае захворванню прыкладна ў 15 адсоткаў інфекаваных дзяцей. Часта дзеці таксама скардзяцца на стомленасць, галаўны боль ці страту апетыту.

І яшчэ медык заўважыла, што клінічныя праявы грыпу і інфекцыі COVID-19 у дзяцей могуць быць падобныя. Мала таго, дзіця можа падхапіць адначасова і грып, і ковід.

Многія бацькі пры дзіцячых хваробах просяць педыятра выпісаць антыбіётык, каб дзіця хутчэй пайшло на папраўку.

Паводле словаў Аксаны Раманавай, антыбіётыкі дзецям з COVID-19, якія лечацца ў хатніх умовах, лекарка прызначае толькі пры наяўнасці клініка-лабараторных прыкметаў бактэрыяльнай інфекцыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках