Румынія адказала на трызненне Лукашэнкі
57- 18.09.2022, 20:02
- 76,844

Амбасадара рэжыму выклікалі ў МЗС краіны.
Міністр замежных спраў Румыніі Багдан Аўрэску выклікаў часовага паверанага ў справах Беларусі ў гэтай краіне. Пра гэта паведамляецца на сайце знешнепалітычнага ведамства Румыніі.
«Такім чынам румынскі бок рашуча адхіляе падобныя недапушчальныя заявы, якія падсілкоўваюць рыторыку, заснаваную на закліку да сілы і на пагрозе сілай у міжнародных дачыненнях, - заяўляюць у МЗС Румыніі. - Таксама нельга ігнараваць ролю і міжнародную адказнасць Беларусі як памагатага Расеі ў падтрымцы агрэсіўнай вайны супраць Украіны».
У МЗС Румыніі нагадалі, што краіна з'яўляецца дзяржавай-сябрам NATO. «І ў вышэйшай ступені карыстаецца ўсімі гарантыямі бяспекі, якія вынікаюць з гэтага статусу», – заявілі ў знешнепалітычным ведамстве Румыніі.
Адзначым, учора Лукашэнка агучыў чарговую шалёную тэорыю змовы. Дыктатар заявіў, што «ЗША з'яўляюцца адзінай краінай-выгаданатрымальнікам вайны ва Украіне»:
- І Еўропу на месца паставіць, і канкурэнтаў прыбраць. Сёння Украіна, заўтра будзе Малдова ці Прыбалтыка, Польшча ці Румынія.