Ці шмат зарабляюць беларускія камбайнеры?
12- 22.09.2022, 15:12
- 11,844
Прапагандысты спрабавалі расказаць пра «багацеяў у сельскай гаспадарцы», але нешта пайшло не так.
У TikTok беларускі камбайнер паказаў свой разліковы ліст за жнівень. Прапагандысты адразу падхапілі гэта, маўляў, у Беларусі можна добра зарабляць, паведамляе «Еўрарадыё».
Але ў лісце бачна, што за 22 дні мужчына адпрацаваў 330 гадзін. Гэта значыць, што агулам па 15 гадзін за дзень. Калі падлічыць, то атрымаецца, што адна гадзіна працы камбайнера каштуе ўсяго 10,3 рубля.
Але самае галоўнае: нармальныя грошы камбайнеры атрымліваюць толькі ў жніво - раз на год. Заробленае адкладаецца, каб потым пры заробках, якія часта меншыя ў разы, звесці канцы з канцамі.