Салігорскі «Шахцёр» застаўся без галоўнага трэнера
2- 22.09.2022, 15:52
- 3,824
Пакінуць футбольную каманду пастанавіў сам трэнер.
Як паведамляе прэс-служба «Шахцёра», Сяргей Ташуеў пакінуў пасаду галоўнага трэнера футбольнай каманды. Кантракт са спецыялістам скасаваны на ягоную просьбу, піша «Трибуна».
Разам з Сяргеем Ташуевым «Шахцёр» пакідаюць і яго памочнікі - Вячаслаў Малчанаў і Андрэй Дзмітрыеў.
«Трэнерскі штаб, які будзе рыхтаваць каманду да будучых матчаў, будзе абвешчаны найбліжэйшым часам», - гаворыцца ў заяве клуба.
На гэты момант «Шахцёр» займае другі радок у табліцы чэмпіянату Беларусі і на 1 бал адстае ад «Энэргетыка-БДУ».
Раней была інфармацыя, што Ташуеў можа ўзначаліць грозненскі «Ахмат» ужо 22 верасня.