24 красавiка 2024, Серада, 2:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ «падбілі» расейскага генерал-маёра

14
УСУ «падбілі» расейскага генерал-маёра

Ён камандаваў 144-й мотастралковай дывізіяй.

Расейскія акупанты працягваюць несці страты ва Украіне, у тым ліку і сярод кіроўнага складу.

Пра гэта паведамляе Генштаб у ранішняй зводцы на пятніцу, 23 верасня.

З наяўнай інфармацыі, у выніку ўдару ў раёне населенага пункта Сватава быў паранены камандзір 144 мотастралковай дывізіі 20 агульнавайсковай арміі генерал-маёр Цокаў. Яго эвакуавалі 20 верасня.

З 19 да 20 верасня гэтага года ў ваенны шпіталь у Растове-на-Доне дастаўлена 105 цел загінулых расейскіх вайскоўцаў.

Тут жа ажыццяўляюцца падрыхтоўчыя меры па прыняцці яшчэ 200 целаў найбліжэйшым часам.

У жніўні брытанская выведка паведамляла, што з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Украіне ўдалося ліквідаваць як мінімум 10 расейскіх генералаў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках