СМІ: Расейскія войскі бягуць з Лімана
17- 24.09.2022, 14:01
- 83,078
![СМІ: Расейскія войскі бягуць з Лімана](https://i.c97.org/ai/517093/aux-head-1664024933-20220924_vsu_dwa_360.jpg)
Украінскае войска бярэ ў аблогу горад.
Ліман, магчыма, у найбліжэйшыя дні будзе пакінуты акупацыйным войскам РФ. УСУ пачалі браць горад у аблогу, чым прымусілі расейцаў да чарговага «жэсту добрай волі», піша dialog.ua.
Пра адвод часткі расейскіх сіл з Лімана паведамляюць украінскія тэлеграм-каналы.
![](https://i.c97.org/ai/517093/aux-1664016994-1.jpg)
Пра уцёкі расейскага гарнізона таксама пачалі пісаць і расейскія прапагандысцкія рэсурсы.
Паводле звестак прапагандыстаў, з горада выводзяцца падрыхтаваныя асноўныя часткі.
Утрымліваць горад даручаць прымусова мабілізаваным у АРДЛА. Сур'ёзнай вайсковай сілай так званыя «мабілізаваныя» не з'яўляюцца і будуць змецены контрнаступальнымі УСУ.
![](https://i.c97.org/ai/517093/aux-1664016994-2.jpg)
![](https://i.c97.org/ai/517093/aux-1664016994-3.jpg)
Аднак, хутчэй за ўсё, да гэтага нават не дойдзе, бо акупанты кінуцца ва ўцёкі раней, чым туды наблізяцца ўкраінскія войскі.
Варта адзначыць, што групоўка УС РФ у Лімане апынулася пад пагрозай пасля вызвалення УСУ Ізюмскага кірунку. Украінцы ўшчыльную падышлі да стратэгічна важнага горада з захаду і прыступілі да аблогі.
Імаверна, расейскія акупанты наважылі бегчы, не чакаючы «катла». Вызваленне Лімана адкрые УСУ шлях на Лісічанск і Севераданецк.