22 снежня 2024, Нядзеля, 9:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сібір і Далёкі Усход выйшлі на акцыі супраць мабілізацыі ў РФ

49
Сібір і Далёкі Усход выйшлі на акцыі супраць мабілізацыі ў РФ

У цэнтральнай Расеі пратэсты абвешчаныя на 17.00.

Сёння ў гарадах Расеі абвешчаныя акцыі пратэсту супраць мабілізацыі на вайну з Украінай. Акцыі прызначаны на 17.00 паводле мясцовага часу.

Першымі на пратэсты выйшлі жыхары гарадоў Далёкага Усходу і Сібіры.

У Новасібірску на акцыі супраць "магілізацыі" паліцыя акружае пратэстоўцаў, якія мірна вадзілі карагод. У Томску людзей адводзяць пад рукі, паведамляе Ateobreaking.

У Іркуцку праходзіць акцыя супраць мабілізацыі. Паліцыянты затрымліваюць людзей, якія стаяць у скверы без плакатаў і лозунгаў, паведамляе RusNews. Аўтара тэлеграм-канала «Іркуцк анархісцкі» затрымалі невядомыя ў цывільным.

У Новасібірску паліцыянты затрымалі Антаніну Хордзікаву, якая выйшла на антываенны пікет з плакатам «Я супраць мабілізацыі». Яе затрымалі і збіраюцца скласці пратакол паводле артыкула аб дыскрэдытацыі расейскага войска, паведаміла «АВД-Інфа».

На гэты момант вядома пра затрыманні ў Хабараўску, Іркуцку, Чыце, Новасібірску, Томску і Улан-Удэ.

Абноўлена

Першыя акцыі прайшлі ў Іркуцку. У скверы Кірава падчас дажджу сабралася амаль 25 чалавек. Каналу «Іркуцк анархісцкі» паведамляе, што менш чым за гадзіну акцыі было затрымана 17 чалавек, у тым ліку аўтарка.

Затрыманні праходзяць і на акцыі Улан-Удэ. На плошчы Тэатральная затрымалі 10 чалавек, у тым ліку праваабаронцу Надзею Нізоўкіну, паведамляюць «Сібір.Рэаліі». З яе слоў, яны вялі жывы эфір на яе ютуб-канале наконт пратэсту супраць мабілізацыі. Паліцыянты спачатку дазволілі яго весці, потым усіх заштурхалі ў аўтобус і павезлі ў аддзел паліцыі Кастрычніцкі.

«Яны мабыць атрымалі загад начальства і затрымалі даволі жорстка, хаця мы нічога не парушылі, нашы паводзіны не мяняліся», - распавяла Нізоўкіна. З ейных слоў, паліцыя пагражае затрыманым сілай, супрацоўнікі не называюць імёны, тэлефоны і пашпарты адбіраюць сілай.

Як піша праваабарончы праект «АВД-Інфа», у Новасібірску затрымалі сама меней 13 чалавек.

У Томску затрымалі 10 чалавек, сярод іх журналіст Аляксандр Сакалоў, паведамляе тэлеграм-канал «Вуліца Бархатная».

У Чыце падчас адзіночнага пікету супраць мабілізацыі затрымалі Марыну Саламатаву – удзельніцу руху «Грамадзянская Салідарнасць Забайкалля».

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках