У Расеі «самаліквідаваўся» казачы атаман, які збіраўся на вайну супраць Украіны
30- 24.09.2022, 14:49
- 28,720
![У Расеі «самаліквідаваўся» казачы атаман, які збіраўся на вайну супраць Украіны](https://i.c97.org/ai/517101/aux-head-1664020192-20220924_wpomojku_360.jpg)
Акупант не даехаў да лініі фронту.
У Расеі трапіў у смяротнае ДТЗ 50-гадовы Павел Селіванаў, які планаваў далучыцца да злачыннай «спецаперацыі» супраць Украіны. Расеец раней быў атаманам аддзялення «Саюза казакоў-воінаў РФ».
Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook 24 верасня піша валанцёр, блогер-расследавальнік Іраклій Камахідзэ. «Чарговы «выратавальнік» не даехаў да пункта прызначэння», – іранізуе ён.
![](https://i.c97.org/ai/517101/aux-1664020057-1.jpg)
![](https://i.c97.org/ai/517101/aux-1664020057-2.jpg)
Вядома, што аварыя адбылася ў Разанскай вобласці. Папярэдне, акупант заснуў за стырном, выехаў на сустрэчную паласу і ўрэзаўся ў грузавік.
«Ражаны Павел Селіванаў падтрымліваў дзеянні Расеі ў «Л/ДНР», займаўся «гуманітарнай дапамогай». У нейкі момант ён наважыў сам паўдзельнічаць у «спецаперацыі» і запісаўся ў войска, атрымаў званне шарагоўца з заданнем пераганяць калоны вайсковых аўтамабіляў, падчас якога і загінуў», - напісаў расследавальнік.
![](https://i.c97.org/ai/517101/aux-1664020057-3.jpg)
![](https://i.c97.org/ai/517101/aux-1664020057-4.jpg)
![](https://i.c97.org/ai/517101/aux-1664020057-5.jpg)
![](https://i.c97.org/ai/517101/aux-1664020057-6.jpg)