Прапагандыстка Сіманьян зладзіла істэрыку праз «перагібы» мабілізацыі ў РФ
23- 24.09.2022, 15:04
- 26,522
З яе слоў, ваенкамы знарок раз’юшваюць людзей.
Галоўная рэдактарка прапагандысцкага Russia Today Маргарыта Сіманьян заявіла пра шматлікія парушэнні падчас частковай мабілізацыі ў Расеі.
Пра гэта яна напісала ў сваім Telegram-канале, паведамляе УНІАН.
У эмацыйных допісах прапагандыстка заявіла, што набіраюць студэнтаў і тых, хто не падыходзіць па ўзросце.
«Учора афіцыйна абвясцілі, што мабілізацыя не датычыць студэнтаў дзённых і вячэрніх аддзяленняў. Сёння ў ваенкаматах кажуць, што «гэта тычыцца толькі навабранцаў, а не мабілізаваных». Абвясцілі, што рэкрутаў набіраюць да 35 гадоў. Позвы прыходзяць саракагадовым», – заявіла яна.
З ейных слоў, ваенкамы раз’юшваюць людзей, вось як спецыяльна, як на злосць.
«Як быццам Кіевам засланыя», - прыходзіць да высновы прапагандыстка.
Яна таксама абяцае збіраць інфармацыю аб усіх неправамерных дзеяннях падчас мабілізацыі і садзейнічаць прыцягненню вінаватых да адказнасці згодна з закона аб фэйках за раздзіманне панікі.