У Расеі з воінскай часці ўцёк мабілізаваны жаўнер з аўтаматам
16- 24.09.2022, 15:45
- 18,252
Віктар Перакіпскі скраў КамАЗ.
У Расеі мабілізаваны 43-гадовы жаўнер Віктар Перакіпскі ўцёк з воінскай часці. Ён выкраў КамАЗ, а потым перасеў у цывільны аўтамабіль і адправіўся ў Курскую вобласць. Кантрактніка злавілі і павезлі на допыт.
Паводле інфармацыі расСМІ, Перакіпскі збег з часткі ў Белгародскай вобласці. Мабілізаваны жаўнер з аўтаматам украў КамАЗ, які пазней знайшлі на абочыне дарогі. Расейскія сілавікі паведамілі, што ўцякач перасеў у цывільны аўтамабіль ВАЗ-2107.
Перакіпскі адправіўся на тэрыторыю Курскай вобласці. Яго пошукамі займаліся супрацоўнікі МУС і Расгвардыі. У выніку жаўнера злавілі і павезлі на допыт.