16 красавiка 2024, aўторак, 17:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння - дзень нараджэння патрыёта Беларусі Ігара Аліневіча

7
Сёння - дзень нараджэння патрыёта Беларусі Ігара Аліневіча

Яму спаўняецца 39 год.

Сёння спаўняецца 39 гадоў беларускаму палітвязню, актывісту анархісцкага руху Ігару Аліневічу. Ігар актыўна ўдзельнічаў у акцыях пратэсту і салідарнасці ў Беларусі.

Першы раз рэжым Лукашэнкі судзіў Ігара Аліневіча ў 2011 годзе. Тады актывіста прыгаварылі да 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

У 2013 годзе за кнігу «Еду ў Магадан» Ігар Аліневіч атрымаў галоўную ўзнагароду і стаў першым лаўрэатам прэміі імя Францішка Аляхновіча Беларускага ПЭН-цэнтра. А ў 2016 годзе Аліневіч стаў лаўрэатам Нацыянальнай прэміі «Хартыі-97» за абарону правоў чалавека імя Віктара Івашкевіча за 2015 год у намінацыі «За асабістую мужнасць».

Уначы з 28 на 29 кастрычніка 2020 года ён быў затрыманы пры перасячэнні дзяржаўнай мяжы Беларусі памежнікамі. Рэжым Лукашэнкі абвінавачвае яго ў «тэрарызме». Сам Ігар Аліневіч заявіў, што свядома скарыстаўся правам на паўстанне.

22 снежня 2021 года суд прыгаварыў яго да 20 гадоў пазбаўлення волі ў турме ва ўмовах строгага рэжыму.

Напісаць Ігару словы падтрымкі і салідарнасці можна на адрас:

Турма №4, 22163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А

Аліневічу Ігару Уладзіміравічу

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках