У Рагачове лукашысты прыдумалі новую павіннасць для беларусаў
21- 24.09.2022, 22:48
- 39,264
Яна закране пятніцу.
У Рагачове лукашысты прыдумалі яшчэ адну павіннасць для беларусаў, піша тэлеграм-канал «Беларусь за МКАДам».
На распараджэнне так званага кіраўніцтва горада пятніцы на Рагачоўшчыне стануць санітарнымі днямі. Штотыдзень напярэдадні выходных прадстаўнікі працоўных калектываў будуць наводзіць парадак, добраўпарадкоўваць і прыбіраць тэрыторыі, што прылягаюць да іх устаноў, прадпрыемстваў і арганізацый.