26 снежня 2024, Чацвер, 22:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Economist: Паніка Пуціна дае Украіне акно магчымасцяў

9
The Economist: Паніка Пуціна дае Украіне акно магчымасцяў

Час не на баку расейскага кіраўніка.

Апошняя заява Пуціна аб частковай мабілізацыі і ядзерны шантаж у бок Украіны і Захаду сведчаць не пра ягоную сілу, а пра паніку. Пра гэта гаворыцца ў матэрыяле The Economist (пераклад - «Уніян»).

На думку аўтараў матэрыялу, час не на баку расейскага прэзідэнта. Напрыклад, нават у частковай мабілізацыі ёсць свае нюансы.

- Рэзервістаў не трэба вучыць трапна страляць, але яны ўсё роўна маюць патрэбу ў навучанні абыходжанні з новай экіпіроўкай і мясцовымі ўмовамі. Калі іх выкарыстаць зарана, яны будуць гінуць натоўпамі. Іх можна было ўклініць у існыя знясіленыя падраздзяленні. Гэта палегчыла б Расеі абарону сваіх рубяжоў, хаця, магчыма, і не зрабіла б новых наступаў, - пішуць журналісты.

На масавую мабілізацыю, пра што пішуць расейскія СМІ, Пуцін пайсці не зможа, бо гэта будзе пагражаць ягонаму рэжыму.

Адзначаецца, што ў Пуціна пасля ўцёкаў яго жаўнераў з Харкаўскай вобласці недастаткова зброі для буйнейшых сіл уварвання.

Пройдуць месяцы, перш чым пуцінская «частковая мабілізацыя» зменіць сітуацыю на месцах.

Гэта дае Украіне акно магчымасцей, гаворыцца ў матэрыяле. Заходнія хаўруснікі павінны павялічыць пастаўкі ўзбраенняў, у тым ліку ракеты большай далёкасці. Заходняя зброя не павінна выкарыстоўвацца для нападу на саму Расею, але ўдары па тэрыторыі Украіны, якія Расея збіраецца незаконна анэксаваць, не павінныя быць забароненыя.

- Захад таксама павінен навучаць больш украінскіх жаўнераў. У краіне шмат высокаматываваных патэнцыйных абаронцаў, але пакуль толькі Вялікая Брытанія прапануе базавую падрыхтоўку вялікай колькасці людзей. Іншыя сябры NATO павінны неадкладна ўмяшацца, магчыма, падзяліўшы працу так, каб адзін хаўруснік засяродзіўся на супрацьпаветранай абароне, іншы - на артылерыі і гэтак далей. Чым больш сваіх земляў Украіна зможа адваяваць да прыбыцця расейскіх падмацаванняў, тым мацней будзе яе пазіцыя, - тлумачаць аналітыкі.

Цяпер Пуцін спадзяецца, што заходнія краіны, якім не стае мужнасці для доўгатэрміновай падтрымкі УСУ, скароцяць пастаўкі зброі і прымусяць Украіну згаджацца на расейскі варыянт «дасягнення міру».

- Пуцін спрабуе паказаць сілу, таму што ён аслаблены, і расейскі народ пачынае гэта адчуваць. Украіна павінна падтрымліваць тэмп на полі бою. Мір надыдзе, калі расейскія грамадзяне зразумеюць, што Пуцін прайграе і не можа перамагчы, - падкрэсліваюць аўтары публікацыі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках