22 снежня 2024, Нядзеля, 9:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасля надзвычайнага здарэння ў менскім гандлёвым цэнтры «Дана Мол» па меддапамогу звярнуліся пяцёра дзяцей

10
Пасля надзвычайнага здарэння ў менскім гандлёвым цэнтры «Дана Мол» па меддапамогу звярнуліся пяцёра дзяцей

Пра гэта паведаміў Следчы камітэт.

Сёння ў менскім гандлёвым цэнтры Dana Mall выступала блогерка Мілана Хаметава. На сустрэчу прыйшлі некалькі тысяч падлеткаў. Здарылася цісканіна, а таксама ад перагрузкі сарваўся ліфт. Паводле інфармацыі СК, па меддапамогу звярнуліся пяцёра.

- У 14:18 у службу выратавання паступіла паведамленне аб людзях, якія захраслі ў кабіне ліфта, паведамляе Следчы камітэт. - Устаноўлена, што пры выкарыстанні ліфта паміж першым і цокальным паверхам адбылося экстраннае прыпыненне кабіны праз перагрузку, дзе пачалася цісканіна. Там знаходзіліся больш за 15 чалавек пры дапушчальнай норме не больш за 13. Супрацоўнікамі МНС нададзеная неабходная дапамога.

- Па медыцынскую дапамогу звярнуліся пяцёра малалетніх дзяцей. Цяпер ім надаецца медыцынская дапамога. Сур'ёзных траўм у выніку цісканіны атрымана не было. Жыццю і здароўю дзяцей нічога не пагражае.

Цяпер на месцы здарэння працуюць следчыя, праводзіцца праверка.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках