Украінскія артылерысты паказалі знішчэнне расейскага склада боепрыпасаў
- 24.09.2022, 21:50
- 7,514

УСУ гераічна супрацьстаяць акупантам.
40-я Асобная артылерыйская брыгада імя Вялікага князя Вітаўта апублікавала відэа знішчэння склада боепрыпасаў акупантаў і замаскаванай бранятэхнікі.
Артылерысты адзначылі, што публікацыя прызначаная для ўзняцця настрою.
За 23 верасня УСУ знішчылі 240 акупантаў, 41 адзінку тэхнікі і сем адзінак артылерыі, паведамляе Генеральны штаб УСУ.