Стала вядома, калі ў Беларусі зноў вырастуць тарыфы на ЖКГ
1- 26.09.2022, 10:14
- 2,976
Рахункі неўзабаве пацяжэюць.
Міністр ЖКГ Андрэй Хмель сказаў, калі ў Беларусі павялічацца тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі.
- Значных скачкоў тарыфаў, у тым ліку і на ацяпленне «не прадбачыцца» сёлета, тым больш, што «ўрадам» у чэрвені была прынятая пастанова не падымаць тарыфы на цеплавую энэргію, - растлумачыў Хмель.
Міністр ЖКГ удакладніў, што прагназуецца ўздым тарыфаў у 2023 годзе.
- Налета мы прагназуем уздым тарыфаў на ўсе жыллёва-камунальныя паслугі два разы: з 1 студзеня і з 1 чэрвеня, - сказаў Хмель.
І адзначыў, што рост тарыфаў залежыць ад даходаў насельніцтва і «не перавышае» 5 даляраў у эквіваленце за год.