25 красавiка 2024, Чацвер, 4:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фейгін: Калі ядзерны ўдар будзе нанесены з Беларусі, Захад адкажа па рэзідэнцыях Лукашэнкі

23
Фейгін: Калі ядзерны ўдар будзе нанесены з Беларусі, Захад адкажа па рэзідэнцыях Лукашэнкі
МАРК ФЕЙГІН
ФОТА: AP

З дыктатарам скончаць.

Не выключана, што NATO ўвядзе свае войскі на тэрыторыю Украіны, у выпадку выкарыстання Расеяй ядзернай зброі, нават дэманстрацыйнай.

Такое меркаванне выказаў расейскі праваабаронца і блогер Марк Фейгін у новым выпуску праграмы «Аргумент».

«Калі зыходзіць з рацыянальнага – то не (выкарыстанне ядзернай зброі Расеяй немагчымае – заўв.). Наступствы незваротныя будуць такімі, што будучыні ўвогуле ў расейскай улады, можа, у Расеі як такой…Будзе туманнай, выкажамся акуратна. Таму што гэта не будзе напад краіны з ядзернай зброяй на краіну, якая не валодае ядзернай зброяй, якой Украіна з'яўляецца… Адказ ядзерных краінаў будзе дакладна гарантаваны. Як я прагназую, калі гэта будзе дэманстрацыйны выбух дзе-небудзь у моры, каб не было ахвяр (хоць не ведаю, якія выкліча наступствы такі выбух), могуць яны на такое пайсці… Мой прагноз: тады не выключана, што NATO ўвядзе свае войскі на тэрыторыю Украіны, каб спыніць наогул», - кажа Фейгін.

У выпадку, калі ядзерны ўдар будзе нанесены з тэрыторыі Беларусі, мяркуе Фейгін, наступствы для Расеі ўсё адно будуць. Толькі ў гэтым выпадку наступствы будуць і для рэжыму Лукашэнкі.

«Па ўсіх рэзідэнцыях Лукашэнкі сапраўды будзе - незалежна ад таго, як адкажуць у Маскве - зроблены ўдар ракет. Магчыма, нават Захад ударыць. Тут скончаць ужо з Лукашэнкам, бо гэта вельмі небяспечная гісторыя: гэта не мы, гэта вось нехта, бяз'ядзерная краіна», - каментуе ён.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках