20 красавiка 2024, Субота, 17:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія ваяры знішчылі перадавыя пазіцыі акупантаў на Данбасе

6
Украінскія ваяры знішчылі перадавыя пазіцыі акупантаў на Данбасе

Пазіцыі акупантаў накрыла мноства амаль аднамомантных разрываў з яркімі ўспышкамі.

На працягу дня абаронцы Украіны адбілі атакі расейскіх акупантаў у раёнах трынаццаці населеных пунктаў у Данецкай вобласці. Пра гэта ў ранішняй справаздачы на старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» Генеральнага штаба Узброеных сіл Украіны паведаміў яго спікер Аляксандр Штупун.

На Бахмуцкім кірунку вораг штурмаваў нашы пазіцыі ля Спорнага, Салядара, Бахмута, Падгорнага, Выемкі, Курдзюмаўкі і Зайцава.

Пад Горлаўкай - ля Маёрску.

Пад Данецкам - ля Каменкі, Першамайскага і Новаміхайлаўкі.

Пад Вуглядарам - ля Перамогі і Паўлаўкі.

У сваю чаргу, 25-ая асобная паветрана-дэсантная Січаслаўская брыгада паведаміла пра знішчэнне сёння раніцай пазіцый расейскіх акупантаў у Данецкай вобласці.

На прадстаўленым відэа, знятым беспілотным лятальным апаратам, відаць мноства частых амаль аднамомантных выбухаў з яркімі ўспышкамі і "грыбамі".

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках