Ва Украіне затрымалі ўладальніка кампаніі, якая прадавала беларускую сельгастэхніку
3- 26.09.2022, 20:51
- 10,926
Тэхніку прадавалі праз афшоры.
Нацпаліцыя Украіны затрымала 61-гадовага ўласніка кампаніі, якая ў парушэнне забароны на імпарт купляла і прадавала сельскагаспадарчую тэхніку з Беларусі і Расеі праз афшоры.
На месцы пражывання затрыманага і на пляцоўках захоўвання тэхнікі прайшлі ператрусы. На маёмасць, у тым ліку на банкаўскія рахункі, на якіх знаходзілася блізу 3 млн даляраў, 18 зямельных надзелаў, нежылыя памяшканні, дамы, кватэры, больш за 1 000 адзінак сельгастэхнікі, накладзены арышт, паведамляе Нацпаліцыя Украіны.
Распачатая крымінальная справа паводле артыкула аб фінансаванні дзеянняў, учыненых з мэтай гвалтоўнай змены або зрынання канстытуцыйнага ладу або захопу дзяржаўнай улады, змены межаў тэрыторыі або дзяржаўнай мяжы Украіны.