21 снежня 2024, Субота, 18:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Казахстан збіраецца абмежаваць знаходжанне расейцаў у краіне без замежнага пашпарта

7
Казахстан збіраецца абмежаваць знаходжанне расейцаў у краіне без замежнага пашпарта

Гэта можа стаць праблемай для тых, хто ўцёк туды ад мабілізацыі.

Казахстан збіраецца абмежаваць тэрмін знаходжання ў краіне грамадзян Расеі без замежнага пашпарта 90 днямі. Гэта можа стаць праблемай для тых, хто ўцёк туды ад мабілізацыі.

Міністэрства ўнутраных спраў рэспублікі Казахстан вынесла на публичное абмеркаванне папраўкі да правіл выдачы іншаземцам дазволаў на часовае і пастаяннае пражыванне ў краіне, якія выключаюць магчымасць атрымаць такі дазвол з унутраным расейскім пашпартам.

Цяпер расейцы могуць заязджаць у Казахстан з унутраным або замежным пашпартам і знаходзіцца там да 30 дзён без рэгістрацыі і яшчэ 60 дзён - пасля рэгістрацыі на месцы знаходжання ў Міграцыйнай службе МУС. Затым можна аформіць дазвол на часовае ці сталае знаходжанне. Тым, хто гэтага не зрабіў, трэба пакінуць краіну мінімум на 90 дзён.

Аформіць дазвол на знаходжанне цяпер можна з усялякім пашпартам - унутраным або замежным, але МУС Казахстана прапануе замяніць фармулёўку ў спісе неабходных дакументаў з "нацыянальны пашпарт" на "замежны пашпарт".

Яшчэ адзін непрыемны сюрпрыз: МУС збіраецца патрабаваць арыгінал папяровай даведкі аб адсутнасці судзімасці - з гербавай пячаткай і подпісам. Цяпер яно прымае раздрукоўкі з расейскага партала Дзяржпаслуг без пячаткі і з электронным подпісам.

Менавіта з-за магчымасці жыць у Казахстане з расейскім пашпартам рэспубліку выбралі тысячы расейскіх мужчын, якія не хочуць трапіць пад мабілізацыю, паказвае праект дапамогі эмігрантам з Расеі "Каўчэг". Юрысты праекта нагадваюць, што замежны пашпарт можна аформіць у консульствах Расеі ў Алмаце, Астане, Уральску і Усць-Каменагорску, падкрэсліваючы, што ў супрацоўнікаў консульства няма паўнамоцтваў праводзіць мабілізацыйныя мерапрыемствы.

Запіс на атрыманне замежнага пашпарта ў большасці консульстваў зараз вядзецца на сярэдзіну кастрычніка, у Алмаце вольных месцаў пакуль наогул няма. Даведку аб несудзімасці таксама можна замовіць у консульстве, але яе давядзецца чакаць некалькі месяцаў.

Час пакуль ёсць: грамадскае абмеркаванне папраўкі працягнецца да 10 кастрычніка.

З расейскім унутраным пашпартам таксама можна жыць у Кыргызстане - 30 дзён без рэгістрацыі і 6 месяцаў з рэгістрацыяй на месцы жыхарства, у Арменіі - 180 дзён, а ў Беларусі - 90 дзён.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках