22 снежня 2024, Нядзеля, 15:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Баранавіцкім раёне ўвялі масачны рэжым

4
У Баранавіцкім раёне ўвялі масачны рэжым

У Беларусі зафіксаваны рост захворвання на каранавірус.

Дадатковы комплекс санітарна-проціэпідэмічных мерапрыемстваў уведзены ў горадзе і раёне з 23 верасня. Што гэта значыць і якія захады прафілактыкі трэба выконваць, растлумачылі ў санстанцыі.

Паводле афіцыйнай інфармацыі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 21 верасня 2022 года ў краіне рэгіструецца пачатак перыяду ўздыму захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі, у тым ліку інфекцыю COVID-19. З гэтай прычыны на тэрыторыі Баранавіцкага рэгіёна ўведзены дадатковы комплекс санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў.

Як растлумачылі ў Баранавіцкім занальным цэнтры гігіены і эпідэміялогіі, у калектывах не павінны знаходзіцца супрацоўнікі з сімптомамі ВРВІ, што не выключае інфекцыю COVID-19. Такіх неабходна своечасова адхіляць ад працы ці навучання да іх поўнага акрыяння.

Таксама на працоўных месцах павінна рабіцца штодзённая вільготная ўборка памяшканняў з ужываннем дэзсродкаў, выконвацца сацыяльная дыстанцыя. Акрамя гэтага, працаўнікам і фізічным асобам неабходна насіць медыцынскія маскі і выконваць гігіену рук з выкарыстаннем дэзсродкаў.

У лякарнях, паліклініках і аптэках павінны быць створаныя ўсе ўмовы для мінімізацыі рызыкі распаўсюджвання COVID-19 пры прыёме і знаходжанні пацыентаў з сімптомамі рэспіраторных інфекцый, якія не выключаюць каранавіруснай інфекцыі.

Супрацоўнікам медустановаў неабходна насіць медыцынскія маскі і ахоўнае адзенне ў адпаведнасці з характарам і асаблівасцямі працы, якая выконваецца.

Ва ўстановах адукацыі супрацоўнікі, студэнты, курсанты і слухачы таксама павінны карыстацца сродкамі аховы органаў дыхання.

Акрамя гэтага, уводзіцца абмежаванне на правядзенне спартовых, культурна-масавых і іншых відовішчных мерапрыемстваў (выставы, музеі, тэатры, кінатэатры і іншае), мерапрыемстваў у памяшканнях установаў адукацыі (актавая, музычная, спартовая залы, плавальны басейн).

Ва ўстановах дашкольнай адукацыі, установах з кругласутачным знаходжаннем дзяцей забаронена прымаць дзяцей, у тым ліку новапрыбылых, у групы, у якіх зарэгістраваныя выпадкі інфекцыі COVID-19, цягам 7 дзён пасля рэгістрацыі апошняга выпадку, а таксама забаронена аб'ядноўваць некалькі групаў у адну, за выключэннем аварыйных сітуацый.

Таксама паведамляецца, што калі 30% ад агульнай колькасці навучэнцаў установы адсутнічаюць з прычыны захворвання на ВРІ, у тым ліку інфекцыі COVID-19, то пра гэта адразу ж неабходна праінфармаваць мясцовыя выканальныя і распарадчыя органы ўлады. Тыя, у сваю чаргу, павінны прыняць пастанову аб прыпыненні адукацыйнага працэсу.

У транспартных арганізацыях, у тым ліку ў грамадскім транспарце, супрацоўнікі таксама павінны выкарыстоўваць сродкі аховы органаў дыхання (у выпадку адсутнасці ізаляванай кабіны кіроўцы).

На аб'ектах гандлю і грамадскага харчавання, у арганізацыях сферы побытавага абслугоўвання насельніцтва (камунальныя аб'екты, пошта, банкі і г.д.) трэба забяспечыць:

– выкарыстанне медыцынскіх масак супрацоўнікамі, якія непасрэдна занятыя абслугоўваннем насельніцтва;

– нанясенне спецыяльнай разметкі (не менш за 1–1,5 метра паміж разметкай) для дыстанцыявання наведвальнікаў у месцах размяшчэння кантрольна-касавых вузлоў;

– недапушчэнне вялікай колькасці наведвальнікаў, забяспечыўшы арганізацыю бяспечнага перамяшчэння наведвальнікаў з захаваннем сацыяльнай дыстанцыі не менш як 1–1,5 метраў;

– інфармаванне наведвальнікаў пра неабходнасць пры наведванні аб'ектаў масавага збору людзей (у тым ліку аб'ектаў грамадскага харчавання) захавання бяспечнай дыстанцыі і выкарыстання медыцынскіх масак.

На прамысловых прадпрыемствах, іншых аб'ектах і арганізацыях супрацоўнікі таксама павінны прытрымлівацца масачнага рэжыму.

Кантроль за выкананнем кіраўнікамі ўстановаў і прадпрыемстваў дадатковых санітарна-проціэпідэмічных мерапрыемстваў будзе ажыццяўляцца спецыялістамі Баранавіцкага занальнага ЦГіЭ. Да 1 кастрычніка 2022 года Баранавіцкі ЗЦГіЭ ўжыве прэвентыўныя захады (папераджальная і тлумачальная праца), а пасля, пры невыкананні патрабаванняў, – пакаранне ў адпаведнасці з дзейным заканадаўствам.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках