12 траўня 2024, Нядзеля, 8:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы разгадалі адну з загадак будаўніцтва егіпецкіх пірамід

6
Навукоўцы разгадалі адну з загадак будаўніцтва егіпецкіх пірамід

Згодна з новым даследаваннем, перасохлы цяпер рукаў Ніла дапамог пабудаваць егіпецкія піраміды.

Навукоўцы пацвердзілі даўнюю тэорыю аб тым, што старажытныя егіпцяне здалелі пабудаваць масіўныя піраміды Гізы тысячы гадоў таму дзякуючы воднай стыхіі. Пра гэта сведчаць новыя звесткі, атрыманыя ў выніку даследаванняў, праведзеных навукоўцамі з універсітэта Экс-Марсэль, піша CNN (пераклад - "Уніян").

Так, пры дапамозе звестак палеаэколагаў навукоўцы змаглі ўзнавіць, як магла выглядаць рака Ніл у Егіпце на працягу апошніх 8000 гадоў.

Яны вызначылі, што будаўнікі пірамід, напэўна, скарысталіся "цяпер няісным" рукавом ракі Ніл для перавозкі будаўнічых матэрыялаў. Напрыклад, ранейшыя водныя ландшафты і больш высокія ўзроўні рэк блізу 4500 гадоў таму спрыялі будаўніцтву комплексу пірамід Гізы.

Так, Вялікая піраміда Гізы, таксама вядомая як Піраміда Хеопса, вышынёй блізу 230 мэтраў, была пабудаваная ў 2600 годзе да н.э. Яна складаецца з 2,3 мільёна каменных блокаў агульнай масай 5,75 мільёна тон.

Навукоўцы даўно меркавалі, што старажытныя егіпцяне, напэўна, выкарыстоўвалі былыя часткі Нілу для перасоўвання тон вапняку і граніту, неабходных для будаўніцтва гіганцкіх збудаванняў. Цяперашнія водныя шляхі Нілу адышлі занадта далёка ад месца пірамід, каб іх можна было выкарыстоўваць.

Гэта тлумачэнне, вядомае як гіпотэза "комплексу рачнога порта", сцвярджае, што старажытныя егіпецкія інжынеры праклалі невялікі канал ад піраміды да рукава Ніла ўздоўж заходняга ўскраю абалоні ракі і паглыбілі басэйны да дна ракі. Са слоў даследнікаў, штогадовыя паводкавыя воды функцыянавалі як гідраўлічны пад'ёмнік, дазваляючы ім перасоўваць важкія каменныя блокі на будаўнічую пляцоўку.

Аднак, са слоў даследнікаў, дагэтуль навукоўцы не мелі дакладнага разумення таго, якія менавіта ландшафты былі выкарыстаныя. Выкарыстоўваючы камбінацыю метадаў для рэканструкцыі старажытнай абалоні Ніла, даследчая група выявіла, што егіпецкія інжынеры маглі выкарыстоўваць цяпер перасохлы рукаў Ніла Хуфу для перавозкі будаўнічых матэрыялаў на месца пірамід Гізы.

Свежыя звесткі паказалі, што абшар Хуфу квітнеў у першай палове перыяду Старажытнага валадарства Егіпта, прыкладна з 2700 да 2200 года да нашай эры, калі, імаверна, і адбылося будаўніцтва трох асноўных пірамід: падчас кіравання фараонаў Хеопса, Хэфрэна і Менкавура ў рукаве ўсё яшчэ быў дастаткова высокі ўзровень вады, каб старажытныя інжынеры маглі перасоўваць вялізныя каменныя блокі ды будаваць велічныя піраміды.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках