12 траўня 2024, Нядзеля, 14:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мінлясгасе расказалі, як будуць прадаваць беларусам драўніну паводле новых правілаў

10
У Мінлясгасе расказалі, як будуць прадаваць беларусам драўніну паводле новых правілаў

Можна будзе купіць да 70 «кубоў» лесу.

Купіць драўніну беларусы змогуць наўпрост у лясгасаў, але выдаткаваць яе трэба ў пэўных мэтах - для будаўніцтва дома або рамонту на лецішчы. І тое, і другое давядзецца пацвердзіць дакументальна, расказаў намеснік міністра лясной гаспадаркі Уладзімір Крэч.

Намеснік міністра паведаміў, што існы механізм рэалізацыі драўніны насельніцтву паказаў сваю непрыдатнасць. Гаворка ідзе пра цану, якая фармуецца лясгасамі з улікам сваіх выдаткаў, - паводле ягоных слоў, яна "значна адарвалася" ад рынкавай.

- У выніку, натуральна, цярпела найперш насельніцтва, якому цана вельмі істотна біла па кішэні, - растлумачыў Крэч.

Згодна з новым указам з 25 верасня фізічныя асобы змогуць наўпрост купляць драўніну ў лясных гаспадарках. Акрамя таго, удакладняецца пералік юрыдычных асоб і ІП, для якіх магчымы продаж драўніны па-за біржавымі таргамі з фонду абласнога выканкама.

Новы механізм нагадвае адміністрацыйную працэдуру - дакладную і зразумелую, якая праводзіцца ва ўстаноўленыя тэрміны.

Але ёсць нюанс: выкарыстоўваць драўніну фізічным асобам трэба будзе строга паводле прызначэння. Можна будзе купляць да 70 кубамэтраў круглага лесу для будаўніцтва дома і да 10 кубоў на рамонт аб'ектаў і збудаванняў у садовых таварыствах. Каб купіць драўніну, трэба падаць заяву ў лясгас і дакументальна пацвердзіць, што Вы збіраецеся пабудаваць хату або маеце летні дамок.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках