14 студзеня 2026, Серада, 22:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску палітвязня Яўгена Батуру вызвалілі ў зале суда

4
У Менску палітвязня Яўгена Батуру вызвалілі ў зале суда
ЯЎГЕН БАТУРА

Яго судзілі за ўдзел у маршы МТЗ у 2020 годзе.

30 верасня ў Цэнтральным судзе Менска суддзя Вікторыя Шабуня разгледзела справу палітвязня Яўгена Батуры і прысудзіла яго да двух гадоў «хіміі» з накіраваннем у папраўчую ўстанову, паведамляе «Новы час».

Суд над Яўгенам Батурам пачаўся 29 верасня. Часткова працэс адбываўся ў закрытым рэжыме. Менчука абвінавачвалі паволе ч. 1 арт. 342 КК РБ («Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак»). Нагодай стаў удзел у маршы МТЗ 14 жніўня 2020 года.

Яўген Батура віну прызнаў часткова, а ў апошнім слове папрасіў пры прызначэнні пакарання ўлічыць асабістую сямейную сітуацыю: цяжарнасць жонкі і выяўленае анкалагічнае захворванне бацькі.

Адвакат палітвязня Таццяна Лішанкова прасіла апраўдаць падабароннага, бо ў ягоных дзеяннях адсутнічае склад злачынства.

У выніку суддзя Вікторыя Шабуня прызначыла Яўгену пакаранне ў выглядзе двух гадоў «хіміі». Мужчыну вызвалілі ў зале суда пад падпіску аб нявыездзе, арышт з яго маёмасці знялі.

Яўген Батура - мянчук, інжынер, 23 гады адпрацаваў на Менскім трактарным заводзе, але перад 2022 годам быў звольнены за грамадзянскую пазіцыю. Яго неаднаразова затрымлівалі і судзілі паводле адміністратыўных спраў.

Раніцай 29 чэрвеня дадому да Яўгена Батуры прыйшлі з ператрусам сілавікі. Самога Яўгена затрымалі спачатку на 10 дзён і адвезлі на Акрэсціна. Сваякам сказалі, што падставай затрымання сталі падзеі 2020 года.

12 ліпеня стала вядома, што Яўгена Батуру перавялі з Акрэсціна на Валадарку і выставілі абвінавачанні паводле крымінальнай справы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках