12 траўня 2024, Нядзеля, 11:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як выглядаюць і колькі каштуюць мікракватэры ў розных гарадах Беларусі

7
Як выглядаюць і колькі каштуюць мікракватэры ў розных гарадах Беларусі

На 15 «квадратах» іх гаспадары прымудрыліся размясціць усё неабходнае для жыцця.

Журналісты Citydog паглядзелі, як выглядаюць знутры так званыя «мікракватэры» і дамы, жылая плошча якіх (амаль) не перавышае 15 квадратных метраў.

Каб вы разумелі, 15 «квадратаў» - гэта памяшканне, адна сцяна якога роўная 5 метрам (гэта значыць пяці вялікім крокам дарослага чалавека), а другая - 3 метрам (гэта значыць тром крокам). У некаторых дамах і кватэрах такі пляц займае толькі кухня, а тут на падобным метражы прымудрыліся размясціць усё неабходнае для жыцця.

Студыя на праспекце Пераможцаў у Менску

Агульная плошча - 23,7 м2, жылая - 15,4 м2, кошт - 53 500$

Гэтую мікракватэру-студыю, як называюць яе ў абвестцы, можна было б пазначыць як жылую кухню. Усё тут у адным памяшканні: кухонныя шафкі, лядоўня, камода, на якую можна паставіць тэлевізар, абедзенны (ён жа працоўны пры неабходнасці) стол з крэсламі і канапай (ён жа спальнае месца). Відавочна, падыдзе для людзей з невялікай колькасцю рэчаў і адзення.

Затое ёсць лоджыя, акно і шкляныя дзверы на балкон, дзякуючы чаму ў кватэры дастаткова святла. Прадаецца з усёй мэбляй і тэхнікай.

Купіць жыллё можна за 136500 руб. (або 53 500$ паводле курса НБ РБ на дату публікацыі матэрыялу).

Студыя з душавой на кухні ў Бабруйску

Агульная плошча - 24,6 м2, жылая - 15,9 м2, кошт - 16 500$

Мы такога яшчэ не сустракалі, але ў Бабруйску прадаецца кватэра-студыя, у якой душавая кабіна размешчаная проста ў зоне кухні каля рукамыйніцы (а куды ручнік вешаць?). У абвестцы гэта пазначана як «санвузел падзелены».

Сама кватэра практычна пустая. Мяркуючы з фота, новым жыхарам дастануцца кухонны гарнітур і стол з крэсламі. Гавораць, у кватэры ніхто не пражываў.

Купіць такое жыллё можна за 42100 руб. (або 16 500$ паводле курса НБ РБ на дату публікацыі матэрыялу).

Кватэра з мэбляй у Берасці

Агульная плошча - 26,7 м2, жылая - 15,6 м2, кошт - 40 500$

Совсем крохотная квартирка продается в Бресте. Кажется, один жилец тут еще поместится, а вот двоим будет уже тесновато.

В комнате есть диван (он же спальное место), шкаф, кресло и тумбочка с телевизором. На кухне – кухонный гарнитур, стол со стульями, стиральная машина. В совмещенном санузле – душевая кабина. Балкона нет. Просят за квартиру 103 340 руб. (или 40 500$ по курсу НБ РБ на дату публикации материала).

Однушка в Могилеве

Общая площадь – 22 м2, жилая – 12 м2, стоимость – 22 500$

Міні-кватэра для тых, каму не патрэбна чужая мэбля. Ёсць пусты пакой на 12 «квадратаў» і кухня на 5 «квадратаў» (тут застануцца ўбудаваныя шафкі). А ў санвузле нават ванна змясцілася.

У абвестцы гаворыцца, што ў акно заўсёды свеціць сонца, а ў крокавай даступнасці ўсё ёсць: школа, дзіцячы сад, гандлёвыя аб'екты.

Прадаюць кватэру за 57400 руб. (або 22 500$ паводле курса НБ РБ на дату публікацыі матэрыялу).

І напрыканцы: вось якія мікралецішчы прадаюць у Беларусі

Лецішча ў Дзяржынскім раёне

Агульная плошча - 13,08 м2, жылая - 13 м2

Яшчэ адзін варыянт міні-лецішча - дом на 13 «квадратаў» у Дзяржынскім раёне. Тут нават два паасобныя пакоі ёсць. Мэбля, праўда, не самая новая - але нішто не перашкаджае яе памяняць.

Разам з домам прадаецца і ўчастак у 10,05 соткі з пладовым садам, зялёным садам, кветкамі і хмызнякамі. Дарожкі выкладзены пліткай, а каля брамы добраўпарадкавана парковачнае месца з падстрэшкам для аўто. У абвестцы адзначана, што памер участку дазваляе пабудаваць яшчэ адзін дом, летнюю кухню або лазню.

Прадаюць дом за 30600 руб. (або 12 000$ паводле курса НБ РБ на дату публікацыі матэрыялу).

Лецішча ў Менскім раёне

Агульны пляц - 20 м2, жылы - 15 м2

Жыць у такой хатцы круглы год наўрад ці атрымаецца, але як лецішча на цёплы сезон цалкам сабе нядрэнны варыянт. Унутры ўсё ёсць: спальнае месца, канапа, міні-кухня і нават санвузел з душавой. Звонку бонусам участак у 5,5 соткі, на якім удалося размясціць і лазню, і цяпліцу, і басейн.

Ды і просяць за хату не так шмат - 32 400 руб. (або 12 700$ паводле курса НБ РБ на дату публікацыі матэрыялу).

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках