13 траўня 2024, панядзелак, 6:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Малдову з РФ спрабавалі завезці партыю адзення і сцягоў з літарамі Z і V

25
У Малдову з РФ спрабавалі завезці партыю адзення і сцягоў з літарамі Z і V

Мытнікі канфіскавалі партыю тавару.

У Малдове на КПП Ляўшэны на мяжы з Румыніяй мытнікі знайшлі ў мікрааўтобусе, які ехаў з Расеі ў Малдову, экіпіроўку і сцягі з сімваламі Z і V, забароненымі ў Малдове.

Пра гэта 3 верасня паведаміла мытная служба краіны, паведамляе Newsmaker.

За стырном аўто быў грамадзянін Малдовы. Падчас праверкі мікрааўтобуса Mercedes Benz Sprinter мытнікі знайшлі прадметы адзення з забароненай сімволікай.

Між іншым, размова ідзе пра партыю камуфляваных касцюмаў і кепак, а таксама сцягоў, на якіх намаляваны сімвалы Z, V, танкі з гэтымі літарамі, а ўнізе надпіс «Сіла ў праўдзе».

Мытнікі канфіскавалі партыю тавару і высвятляюць усе акалічнасці інцыдэнту.

Парламент Малдовы ў красавіку забараніў выкарыстанне сімвалаў вайсковай агрэсіі РФ, між іншым георгіеўскай стужкі, сімвалаў Z і V.

Нагадаем, у чацвер кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў заявіў, што любыя дзеянні, якія можна лічыць пагрозай бяспекі расейскіх «міратворцаў» і войска ў Прыднястроўі, расейскія ўлады будуць разглядаць як напад на РФ.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках