20 траўня 2024, панядзелак, 5:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі карабель Васіль Бех патапілі вайскоўцы, якія навучаліся працы з Harpoon у ЗША

8
Расейскі карабель Васіль Бех патапілі вайскоўцы, якія навучаліся працы з Harpoon у ЗША

Пра гэта паведамілі ў Пентагоне.

Украінскія вайскоўцы, якія патапілі расейскі вайсковы карабель Васіль Бех, праходзілі падрыхтоўку працы з ракетамі Harpoon у ЗША.

Пра гэта паведаміў намеснік міністра абароны ЗША ў закупках і падтрымцы Вільям Лаплант у каментары выданню Defence One.

«Украінцы прайшлі навучанне па прымяненні гэтай зброі ў нашай краіне ў выходныя ў Дзень памяці», - распавёў ён.

Лаплант дадаў, што ва Украіне адбываюцца «неверагодныя інавацыі», аб якіх ЗША мала гавораць.

Раней ён таксама распавёў, што ўкраінскія вайскоўцы атрымалі ад партнёраў супрацькарабельныя ракеты Harpoon і пераабсталявалі іх на аўтамабільную платформу.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках