19 траўня 2024, Нядзеля, 12:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літве ўзарваўся газаправод

10
У Літве ўзарваўся газаправод

Слуп агню дасягаў 50 метраў.

13 студзеня а17:57 паводле беларускага часу ў паліцыю Панявежскай акругі Літвы паведамілі аб тым, што ў вёсцы Пасвалё Венкеміс адбыўся выбух на газаправодзе. Агністы слуп дасягаў 50 метраў у вышыню, піша delfi.lt

На месцы здарэння працавалі шматлікія патрулі пажарных-выратавальнікаў.

Відавочцы расказалі, што недалёка ад месца здарэння знаходзіцца аўтасэрвіс, а паветра прагрэлася да 20 градусаў. Вялікае полымя было відаць нават з суседняй вёскі.

Паводле папярэдніх звестак, падчас інцыдэнту ніхто не пацярпеў.

Пазней была прынятая пастанова аб эвакуацыі блізу 200 жыхароў найбліжэйшай вёскі.

Газаправод, на якім адбыўся выбух, выкарыстоўваюць для паставак газу ў паўночнай частцы Літвы і транспартавання газу ў Латвію. Са звестак на 20:00, пажар лакалізаваны, сітуацыя стабільная.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках