12 траўня 2024, Нядзеля, 18:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску пачалі зачыняць «Віталюры»

19
У Менску пачалі зачыняць «Віталюры»

Кампанія сутыкнулася з вялікімі цяжкасцямі.

Карэспандэнтка выдання Blizko.by заўважыла, што адна з крамаў «Віталюр» у Менску ўжо зачынілася і паспрабавала даведацца, што з астатнімі і які іх далейшы лёс.

Раней ужо паведамлялася, што кампанія «Віталюр» сутыкнулася з вялікімі цяжкасцямі, звязанымі перш за ўсё з запазычанасцю перад пастаўшчыкамі. Выйсцем з сітуацыі стала дамоўленасць з групай кампаній «Санта Рытэйл» пра здачу ў арэнду гандлёвых плошчаў.

«Падчас падрыхтоўкі ўгоды ў цяперашні час намі праводзіцца д'ю-дыліджанс сеткі “Віталюр”, – паведаміла прэс-сакратарка “Санта Рытэйл” Алена Бабкіна . – Мяркуецца, што працэдура пераходу будзе ажыццяўляцца паступова, каб забяспечыць магчымасць пакрокавай выплаты запазычанасцяў ТДА “Віталюр” перад пастаўшчыкамі і арганізаваць працу крамаў гандлёвай сеткі ў звычайным рэжыме».

Паводле інфармацыі Людмілы (імя змененае на просьбу гераіні), перад Новым годам у маладзечанскім філіяле кандытарскай фабрыкі «Слодыч», дзе яна працуе, супрацоўнікам выдалі падарункавыя сертыфікаты на суму 150 рублёў у прадуктовую краму «Віталюр». Так сетка пастанавіла пагасіць фабрыцы запазычанасці за пастаўкі.

Калі ж праз тыдзень пасля Новага года Людміла надумала часткова выкарыстаць сертыфікат, у краме яе папярэдзілі, што астатнюю суму яна павінна патраціць да 22 студзеня гэтага года, бо ў супрацоўнікаў гандлёвай сеткі гэта апошні працоўны дзень.

У аддзеле развіцця сеткі «Віталюр» пацвердзілі інфармацыю пра закрыццё крамаў з тэхнічных прычынаў:

«Цяпер праходзіць перадача аб'ектаў іншаму аператару, таму крамы будуць паступова зачыняцца згодна з графікам, але пакуль мы не можам яго апублікаваць – іншы аператар яго яшчэ не ўзгадніў. Але зачыненымі яны будуць нядоўга. На тое, каб падрыхтаваць іх да новага адкрыцця, спатрэбіцца блізу тыдня».

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках