12 траўня 2024, Нядзеля, 11:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Данілаў: Расейцы паспрабуюць зрабіць крайні рывок

8
Данілаў: Расейцы паспрабуюць зрабіць крайні рывок
АЛЯКСЕЙ ДАНІЛАЎ

Яны да гэтага рыхтуюцца.

Сакратар Рады нацбяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў мяркуе, што Расея рыхтуецца да «крайняга рыўку» на фронце. Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю на тэлемарафоне, паведамляе liga.net.

Каментуючы ваенную дапамогу, якую Украіне робяць краіны-партнёркі, Данілаў выказаў упэўненасць, што «будзе паскарэнне».

«Таму што разумеем, што адбываецца ў Расеі. Разумеем, што ў іх будзе спроба зрабіць так званы крайні рывок. Яны да гэтага рыхтуюцца», – сказаў Данілаў.

Ён выказаў упэўненасць, што менавіта з гэтым звязаныя кадравыя ракіроўкі ў расейскім камандаванні.

«Выкарыстоўвалі “Вагнера”, выкарыстоўвалі “кадыраўцаў”, цяпер ідзе на замену расейскае войска. Гэта дае нам падставы меркаваць, што прызначэнне Герасімава – гэта ў іх ужо апошні званок. Пасля гэтага ўжо не будзе на каго мяняць, на каго будзе спісваць тыя паразы, якія яны абавязкова атрымаюць на нашай тэрыторыі. Таму яны да гэтага рыхтуюцца, і мы павінны да гэтага рыхтавацца», – заявіў Данілаў.

Сакратар РНБА не стаў прагназаваць, калі менавіта расейцы паспрабуюць зрабіць гэты «апошні рывок» – падкрэсліў, што Украіна павінна рыхтавацца кожны дзень.

Ён таксама адзначыў, што падрыхтоўка да новай хвалі мабілізацыі ў РФ – гэта выклік для Украіны, хоць мабілізацыя там і не спынялася.

«Нам не трэба грэбліва да гэтага ставіцца. Яшчэ раз кажу: у іх будзе жаданне зрабіць спробу наступу», – сказаў Данілаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках