21 траўня 2026, Чацвер, 1:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Час працуе супраць Расеі»: на расейскай ТВ загаварылі аб рэальнай цане вайны

13
«Час працуе супраць Расеі»: на расейскай ТВ загаварылі аб рэальнай цане вайны

супраць Украіны

Такая рыторыка сур'ёзна пахіснула падваліны крамлёўскай прапаганды.

Былы дэпутат Дзяржаўнай думы РФ Барыс Надзеждзін нечакана прыўнёс у прапагандысцкае ток-шоу на федэральным канале крыху здаровага сэнсу. Ён выразна растлумачыў гасцям студыі і заўзятым пуціністам, што вайна ва Украіне зусім не вартая тых ахвяр і разбурэнняў, якія ёсць ужо і будуць далей.

Як піша «Обозреватель», кадры незвычайнага для такіх перадач выступу апублікавалі расейскія СМІ. Вядучы шоў ды іншыя «эксперты» спрабавалі суняць Надзеждзіна, але той быў непахісны ў сваіх прагнозах.

«Перамагчы, вядома, можна. Але вы рэальна даможацеся таго, што велізарныя ўкраінскія месты ператворацца ў руіны як Марыюпаль. Вы атрымаеце сотні тысяч загінулых людзей. Вы гэтага хочаце? Паўнавартасная вайна, страшэнныя ахвяры, жахлівыя разбурэнні. Слухайце, таварышы, яно нам трэба?», - задаў рытарычнае пытанне палітык.

Таксама Надзеждзін літаральна на пальцах паспрабаваў растлумачыць, што ўся рыторыка Крамля пра «неанацыстаў і бандэраўцаў» накладваецца на свядомасць тых расейцаў, якія даўно перайшлі адзнаку 65-70 гадоў, моладзь гэтыя тэзісы не ўспрымае. Такая рыторыка сур'ёзна пахіснула падваліны прапаганды, і ўдзельнікі эфіру традыцыйна пачалі адначасова вяшчаць, каб заглушыць апошняга больш-менш адэкватнага госця.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках