15 траўня 2026, Пятніца, 6:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Сапраўдны вораг той, хто пасылае вас разбураць чужыя жыцці і дамы»

7
«Сапраўдны вораг той, хто пасылае вас разбураць чужыя жыцці і дамы»

Эмацыйны зварот да беларускіх і расейскіх вайскоўцаў.

Я ведаю, што ўкраінцы перамогуць, і УСУ сёлета чакае вялікі поспех, піша чытач тэлеграм-канала «Баста!». Зычу расейцам здавацца ў палон, каб больш людзей засталося ў жывых. Разумею, мазгі ў шмат каго яшчэ ачмураныя, але міне час, і Расея стане відушчай. Расейцы, проста зразумейце, што вашыя ворагі не ўкраінцы, а тыя, хто пасылае вас разбураць чужыя жыцці і дамы. Для Пуціна - вы ўсяго толькі гарматнае мяса.

Здавайцеся ў палон! Заставайцеся жывымі. Няхай у вас з'явіцца справядлівы гнеў, добры пачатак, які ёсць у кожным чалавеку, ён дапаможа спыніць гэтую вайну. Справядліва будзе пакараць тых, хто адправіў вас гінуць.

Беларускім афіцэрам: не надумайце ісці ваяваць. Народ вас туды не адпраўляе! А калі нехта вас хоча паслаць, то няхай ідзе ў Вагнер са сваёй сям'ёй на ўтылізацыю. Хай не будзе крыві на вашых руках, і дзеці вашыя не застануцца сіротамі. А тых, хто пусціў акупантаў на нашу зямлю, чакае трыбунал!

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках