12 студзеня 2026, панядзелак, 7:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: ЗША пасылаюць Кітаю сігнал

Bloomberg: ЗША пасылаюць Кітаю сігнал

Вашынгтон папярэдзіў Кітай аб магчымых наступствах.

ЗША выставілі ўраду Кітая доказы таго, што шэраг дзяржаўных кампаній падтрымліваюць вайсковыя намаганні Расеі. Аб гэтым піша Bloomberg са спасылкай на інфармаваныя крыніцы.

Паводле інфармацыі агенцтва, гаворка ідзе пра не смяротную ваенную дапамогу і эканамічную падтрымку, якая не прадугледжвае масавага абыходу санкцый.

Якія менавіта довады былі дадзеныя кітайскаму боку, не паведамляецца. Афіцыйныя асобы ЗША папярэдзілі кітайскіх партнёраў аб магчымых наступствах. Прадстаўнікі кітайскіх і амерыканскіх улад не сталі каментаваць звесткі, атрыманыя Bloomberg.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках