27 лiпеня 2024, Субота, 14:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магутны выбух у Марыюпалі: знішчаная казарма з 200 акупантамі

20
Магутны выбух у Марыюпалі: знішчаная казарма з 200 акупантамі
АРХІЎНАЕ ФОТА

За некалькі гадзін да гэтага ўкраінскія партызаны нанеслі яшчэ некалькі ўдараў па вайскоўцах РФ.

Увечары 24 студзеня ў Мары.палі адбыўся магутны выбух у казарме з 200 расtйскімі акупантамі. Як паведаміў дарадца мэра Пётр Андрушчанка, на месца прыбылі шмат "хуткіх" і "надзвычайнікаў".

“Марыюпаль. Выбух. Сёння прыкладна а 18-00 наведаў менавіта казарму акупантаў, якую напярэдадні маркавалі сябры групы Марыюпальскага супраціву”, - гаворыцца ў заяве чыноўніка.

Ён зазначыў, што на месцы інцыдэнту ўсё ахоплена дымам. Туды прыбыла нямала "хуткіх" і работнікі "МНС" акупантаў.

“У гэтай жаўнерні базавалася 200+ акупантаў каўказскай знешнасці, дагестанцаў ці кадыраўцаў. Устанавіць колькасць страт ворага пакуль немагчыма, але што яны ёсць і немаленькія - па-за ўсякім сумневам”, - паведаміў Андрушчанка.

Ён адзначыў, што гэта - толькі пачатак і "далей будзе больш".

За некалькі гадзін да гэтага раздаўся выбух яшчэ ў адной мясціне недалёка - у кірунку Кальміюскага аддзялення паліцыі. Андрушчанка выказаў меркаванне, што гэта была першая спроба ўкраінскіх Сіл супраціўлення ўдарыць па акупантах.

Напярэдадні, паказвае чыноўнік, украінскія партызаны нагадалі акупантам аб набліжэнні УСУ - адпаведны надпіс з'явіўся на сцяне казармы, якая выбухнула сёння.

Адзначым, ад мясціны выбуху да бліжэйшых пазіцый УСУ - блізу 85 км.

Раней сайт Charter97.org паведамляў, што ў Марыюпалі былі ліквідаваныя тры афіцэраў РФ.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках