З'явіліся фота беларускіх добраахвотнікаў, якія абараняюць Бахмут
5- 26.01.2023, 17:08
- 10,450
Беларусы змагаюцца ў самым гарачым пункце Украіны.
Telegram-канал палка Кастуся Каліноўскага апублікаваў фота беларусаў, якія абараняюць Бахмут.
«Самыя шматлікія войскі - далёка не наймацнейшыя», - піша прэс-служба палка.
Беларускія добраахвотнікі кожны дзень змагаюцца з расейскімі акупантамі, якія фактычна закідваюць горад «мясам».
Раней сайт Charter97.org апублікаваў інтэрв'ю з камандзірам батальёна «Волат» Янам «Беларусам» Мельнікавым», які распавёў пра абарону Бахмута.