12 студзеня 2026, панядзелак, 20:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША заўважылі вялізны эшалон з танкамі Abrams і БМП Bradley для Украіны

18
У ЗША заўважылі вялізны эшалон з танкамі Abrams і БМП Bradley для Украіны

Састаў знялі на відэа штаце Каларада.

У Злучаных Штатах Амерыкі зафіксавалі перамяшчэнне эшалона з вайсковай тэхнікай, у тым ліку цяжкімі танкамі Abrams і БМП Bradley, якія найбліжэйшым часам павінна атрымаць Украіна, паведамляе apostrophe.ua.

Перамяшчэнне танкаў і БМП зняла на відэа ўкраінка ў штаце Каларада.

Шматкіламетровы эшалон з танкамі Abrams і баявымі машынамі пяхоты Bradley быў заўважаны ў штаце Каларада, ЗША. Мяркуецца, што гэтая вайсковая тэхніка ўжо пачала сваю дарогу на шляху ва Украіну.

Узброеныя Сілы Украіны атрымаюць цяжкія танкі Abrams М1А1 ад ЗША з узмоцненым браняваннем корпуса і новай сістэмай абароны ад сродкаў масавага паражэння. У сувязі са складанай канструкцыяй і кіраваннем для падрыхтоўкі да карыстання імі патрабуецца нямала часу, таму гэтыя танкі з'явяцца ва Украіне не раней за вясну.

У той жа час, украінскія вайскоўцы ўжо часткова знаёмыя з Bradley, бо рэактыўная сістэма M270, якую актыўна выкарыстоўваюць УСУ, усталёўваецца на шасі Bradley.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках