22 снежня 2024, Нядзеля, 8:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін выправіў у адстаўку адразу пяцярых генералаў

8
Пуцін выправіў у адстаўку адразу пяцярых генералаў

У расейскім МУС праходзяць маштабныя «чысткі».

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін прадаўжае выпраўляць у адстаўкі высокапастаўленых супрацоўнікаў Міністэрства ўнутраных справаў. Ён звольніў пяцярых генералаў МУС, паведаміў тэлеграм-канал «ВЧК-АГП» са спасылкай на ўказ. Пазней інфармацыю пацвердзіў дэпутат Дзярждумы Аляксандр Хінштэйн.

Прэзідэнт РФ вызваліў ад пасады:

кіраўніка Управы МУС Расеі Тульскай вобласці генерал-маёра Сяргея Галкіна;

намесніка кіраўніка Галоўнай управы ў пытаннях Міграцыі МУС Расеі генерал-маёра Дзмітрыя Дземідзенку;

намесніка кіраўніка Галоўнай управы супрацьдзеяння экстрэмізму МУС Расеі генерал-маёра Уладзіміра Макарава;

кіраўніка УУС па Паўночна-Заходняй адміністрацыйнай акрузе Галоўнай управы МУС Расеі ў Маскве генерал-маёра Антона Рамейку-Гурко;

кіраўніка УУС Заходняй адміністрацыйнай акругі Галоўнай управы МУС Расеі ў Маскве генерал-маёра паліцыі Барыса Шэйнкіна.

Акрамя таго, Пуцін прызначыў трох генералаў паліцыі на пасады ў акупаваныя рэгіёны Украіны. Так, «намеснікам кіраўніка МУС у “ДНР”» стаў генерал-маёр паліцыі Павел Гішчанка, «кіраўніком МУС у Крыме» прызначылі генерал-маёра Ігара Іларыёнава, а «кіраўніком управы МУС у Херсонскай вобласці» – генерал-маёра паліцыі Уладзіміра Ліпандзіна.

Генерал-маёр паліцыі Лабанаў таксама прызначаны кіраўніком УУС Паўднёвай адміністрацыйнай акругі Галоўнай управы МУС Расеі па Маскве.

Дэпутат Хінштэйн дадаў, што прэзідэнт РФ прызначыў на новыя пасады яшчэ чатырох палкоўнікаў паліцыі. Паводле ягоных словаў, Пуцін таксама прызначыў:

на пасаду намесніка кіраўніка Галоўнай управы на транспарце МУС палкоўніка паліцыі Дзяніса Маслава;

на пасаду кіраўніка Управы арганізацыі барацьбы з супрацьпраўным выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій МУС палкоўніка Піліпа Нёмава;

палкоўнік Уладзіслаў Новікаў атрымаў пасаду намесніка кіраўніка ГУ МУС у Маскве;

палкоўнік Алег Павукоў заняў пасаду кіраўніка УУС ЦАА ГУ МУС у Маскве.

У пачатку чэрвеня мінулага года Пуцін таксама звольніў пяцярых генералаў з пасады, пісаў РБК. Блізкі да МУС суразмоўца выдання патлумачыў адстаўку высокапастаўленых паліцыянтаў «кадравай ратацыяй у міністэрстве».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках