СМІ: Прыгожын рыхтуе помсту Стралкову-Гіркіну
9- 28.01.2023, 11:59
- 10,158
Верхавод ПВК «Вагнер» дамаўляецца са сваімі куратарамі «наверсе».
Публічны канфлікт Ігара Стралкова-Гіркіна і заснавальніка ПВК «Вагнер» Яўгена Прыгожына ўжо паспеў абрасці ў РФ мноствам канспіралагічных тэорый і здагадак. Аднак сярод зусім фантастычных версій трапляюцца вельмі цікавыя інсайды, піша dialog.ua.
Так, адна з крыніцаў расейскага пабліку, які спецыялізуецца на чутках, расказала, што заснавальнік ПВК хоча прывезці Гіркіна ў размяшчэнне і запісаць відэа, дзе тэрарыст назаве сябе добраахвотнікам «Вагнера».
Гэты жэст стане дэманстрацыяй уплыву Прыгожына. Паводле непацверджаных звестак, «служба бяспекі» ПВК падрыхтавала дасье на некалькіх персонаў, у тым ліку журналістаў і ваенных экспертаў, якіх «злавілі» на крытыцы «Вагнера».
«Прыгожын хоча, каб з імі запісалі відэа, як яны кажуць, што сталі добраахвотнікамі ПВК і падпісваюць адпаведныя паперы... Прыгожыну цяпер трэба паказаць, што ўплыў у яго застаўся, і адарвацца на некім ён вельмі хоча. Цяпер развязвае пытанне, каб яму ўхвалілі такія хады», – расказала крыніца.
Паводле яе прагнозу, калі неўзабаве з'явіцца такое відэа са Стралковым, то гэта будзе значыць, што Прыгожын усё ж такі змог дамовіцца наверсе.