«Аўтобус лёг на бок»: Уначы пад Барысавам адбылася сур'ёзная аварыя
2- 28.01.2023, 17:24
- 8,862
Відавочца зняў аварыю на відэа.
Відэа з месца чарговага ДТЗ падзяліўся з «Онлайнером» чытач. Учора ўвечары маладзён вяртаўся ў Беларусь з Расеі, ехаў з боку Смаленска. Яшчэ на тэрыторыі суседняй дзяржавы Арчэр адзначыў небяспечныя паводзіны кіроўцы аўтамабіля з прычэпам: «Абагнаў нас на хуткасці 120 і гэтак жа жвава паехаў далей. Я яшчэ падумаў: куды ты так ляціш?
Наступным разам маладзён сустрэў кіроўцу аўтамабіля з прычэпам ужо на тэрыторыі Беларусі, не даязджаючы кіламетраў 50 да Барысава. Праўда, пры сумных абставінах: на дарозе ляжаў на баку аўтобус, а наперадзе яго стаяў разбіты легкавік.
«Аўтобус быў падобны да турыстычнага. У аўтамабіля, які нас абагнаў на тэрыторыі Расеі, быў разбіты перад, прычэп ляжаў на баку. Відаць, мы праязджалі адразу пасля аварыі, бо ні корак не паспеў сабрацца, ні «хуткай» не было - толькі ДАІ. На тым адцінку, дарэчы, быў моцны туман - магчыма, праз яго ўсё і здарылася», - апісвае становішча кіроўца.
На відэа можна заўважыць людзей, якія ідуць ад месца ДТЗ у кірунку да ДАІ. Так што, напэўна, аўтобус не быў пустым.