Палкоўнік УСУ: Вуглядар - важны плацдарм для контрнаступу
2- 28.01.2023, 20:40
- 4,740
За Вуглядарам сканцэнтраваныя два паселішчы, якія засланяюць тыл УСУ і важны лагістычны вузел.
Прасоўванне пад Вуглядарам дапаможа Узброеным сілам Украіны ажыццяўляць контрнаступальныя дзеянні ў Данецкай вобласці і дэакупаваць тэрыторыі. Зрэшты, расейцы таксама востраць зубы на гэты кірунак.
Пра гэта «24 каналу» расказаў палкоўнік запасу УСУ, вайсковы эксперт, лётчык-інструктар Раман Світан. Паводле ягоных слоў, Вуглядар – ключавы пункт.
Раман Світан растлумачыў, што, па-першае, з Вуглядара можна ісці і ў бок Валнавахі, калі будзе пастаўленая задача выходзіць на Марыюпаль.
- Гэта аптымальны варыянт прасоўвання ўздоўж дарогі з Данецка ў Марыюпаль, - падкрэсліў ён.
На ягоную думку, падзеі могуць разгортвацца і паводле другога сцэнару.
- Калі будзе прынятая пастанова выходзіць не на Марыюпаль, а на Новаазаоўск, гэта таксама вельмі добры і ўжо гатовы плацдарм для выканання гэтай задачы, - расказаў ён.
У такім выпадку УСУ будуць прасоўвацца на Аленаўку, потым крыху на поўнач ад Новаазоўска праз Тэльманава.
- Для выканання двух дзеянняў нашых войскаў менавіта Вугледар з'яўляецца адным з найважнейшых пунктаў. Таму расейцы і спрабуюць яго нівеляваць, - падкрэсліў ён.
Да таго ж акупанты таксама маюць свае планы на Вуглядар. Палкоўнік УСУ адзначыў, што Вуглядар - гэта плацдарм для выканання далейшага прасоўвання ўкраінскага войска падчас прарыву на Азоўскім узбярэжжы каля Марыюпаля.
- З-пад Вуглядара можна выйсці ў бок Валнавахі, перацяць чыгуначнае злучэнне і далей блізу 100 кіламэтраў да Марыюпаля, - засяродзіў увагу ён.
Світан расказаў, што за Вуглядарам сканцэнтраваныя два паселішчы, якія засланяюць тыл УСУ і важны лагістычны вузел.
Што з Бахмутам
Палкоўнік УСУ адзначыў, што цяпер рэч нават не ў самім Бахмуце, а ў пэўных перыядах абароны на Данбасе.
- Цяпер, пакуль расейцы на Данбасе маюць перавагу ў артылерыі, баявых прыпасах і жывой сіле, нам аптымальна ўтрымліваць там рэжым абароны, - растлумачыў ён.
Са слоў Світана, украінскія вайскоўцы выйшлі з Салядара, бо яго было не выгадна ўтрымліваць паміж цывільнымі будынкамі, а прамысловую зону расейцы «перамалолі ў пыл». Паводле такой жа схемы будуць дзейнічаць УСУ і ў Бахмуце.
- Прамысловая зона Бахмута трымаецца, таму яго можна ўтрымліваць менавіта ў прамысловай зоне і ў абшары разбітых шматпавярховікаў, - адзначыў ён.
Да таго ж прыяе ўкраінскім абаронцам рака Бахмутка, якая дазваляе далей трымаць абарону.