«Свяшчэнная карова» рэжыму слабее
2- TELEGRAM-КАНАЛ «Нашы грошы»
- 30.01.2023, 9:47
- 10,320
Цяперашніх намаганняў для падтрымкі прадпрыемстваў-зомбі ўжо недастаткова.
Прамысловасць у лістападзе страціла кадры зноў, але менш, чым месяцам раней. Мы бачым, як паступова слабее «святая карова», якую ўсімі сіламі на працягу доўгіх гадоў падтрымліваў урад.
Мяркуючы з усяго, цяперашніх намаганняў для падтрымкі прадпрыемстваў-зомбі ўжо недастаткова, даводзіцца звальняць людзей. Рост у верасні не ў лік, ён звязаны з сезонным прыцягненнем працоўных на перапрацоўку сельскагаспадарчай прадукцыі (што паўтаралася і ў мінулыя гады).
Telegram-канал «Нашы грошы»