27 снежня 2024, Пятніца, 1:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жданаў: Пачаўся другі этап бітвы за Данбас

1
Жданаў: Пачаўся другі этап бітвы за Данбас

З заходняй тэхнікай УСУ змогуць «размазаць» спробы Расеі стварыць магутную групоўку.

Пуцін марыць пра новы наступ на Украіну. Аднак з заходняй тэхнікай Узброеныя сілы Украіны могуць «размазаць» усе спробы Расеі стварыць магутную групоўку, а потым яшчэ і пойдуць у контрнаступ.

Пра гэта «24 каналу» сказаў украінскі вайсковы эксперт Алег Жданаў. Ён адзначае, што мы можам нават не ўбачыць класічнага фармавання ўдарнай групоўкі і вылучэння яе для аднаўлення маштабнага наступу.

Паводле ягоных словаў, падзеі, якія адбываюцца на Данецкім кірунку – гэта пачатак другога этапу «бітвы за Данбас».

– Расейскія войскі будуць нарошчваць намаганні, але іх тэхніка не паспявае. Асабісты склад Расеі ўжо тут – на Данбасе, і акупанты будуць спрабаваць прарваць абарону УСУ хоць на нейкім кірунку, – мяркуе Жданаў.

На думку эксперта, да 24 лютага пасля прыбыцця заходніх узораў узбраення УСУ могуць проста «размазаць» усе спробы Расеі стварыць нейкую магутную групоўку.

– Расеі проста не будзе ставаць нават той плыні чалавечых рэсурсаў, якую яны цяпер перакідваюць ва Украіну. А ў нас будзе магчымасць наносіць агнявую паразу з наступнай падрыхтоўкай да контрнаступу, – заяўляе Жданаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках