Францыя і Аўстралія зоймуцца вытворчасцю снарадаў для Украіны
4- 30.01.2023, 19:46
- 5,382
Краіны заключылі шматмільённую дамову.
Францыя і Аўстралія дамовіліся пра вытворчасць і пастаўкі 155-мм снарадаў Украіне для падтрымкі ў вайне супраць Расеі.
Пра гэта заявіў міністр Узброеных сілаў Францыі Себасцьян Лекарню, паведамляе a target="_blank" href=https://www.20minutes.fr/monde/ukraine/4021103-20230130-guerre-ukraine-direct-olaf-scholz-veut-guerre-vire-conflit-entre-russie-otan>20 minutes.
Ён удакладніў, што размова ідзе пра некалькі тысячаў снарадаў.
«Некалькі тысячаў 155-мм снарадаў будуць зробленыя супольна», – заявіў ён.
У сваю чаргу міністр абароны Аўстраліі Рычард Марлес назваў пагадненне паміж краінамі «шматмільённым праектам» Аўстраліі і «новым супрацоўніцтвам паміж аўстралійскай і французскай абароннай прамысловасцю».
30 студзеня ў Міністэрстве абароны Францыі пацвердзілі падпісанне супольнага з Італіяй кантракта на набыццё да 700 ракетаў да зенітных ракетных комплексаў SAMP-T.