12 студзеня 2026, панядзелак, 16:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Такое назіраецца ўпершыню»: УСУ раптам змянілі тактыку пад Вуглядарам

34
«Такое назіраецца ўпершыню»: УСУ раптам змянілі тактыку пад Вуглядарам

Расейскае войска трапіла ў нявыкрутку.

Расейскія вайсковыя прапагандысты далей паведамляюць аб цяжкай сітуацыі для акупантаў пад Вуглядарам, дзе УСУ перамолваюць расейскую пяхоту на подступах да места, інфармуе dialog.ua.

З'явілася інфармацыя аб тым, што ўкраінскае войска ўпершыню ўжыла тактыку татальнага заміноўвання мясцовасці, літаральна закідваючы расейскія пазіцыі супрацьпяхотнымі фугаснымі мінамі тыпу «пялёстак».

Пра гэта ў сваім Telegram-канале паведамляе расейскі «ваенны карэспандэнт» Аляксей Суконкін, які напярэдадні адзначыў імклівы рост колькасці страт расейскага войска пад Вуглядарам.

Суконкін падкрэслівае, што УСУ літаральна засыпаюць з рэактыўнай артылерыі "нерэальную колькасць" супрацьпяхотных мін на расейскія пазіцыі і маршруты іх наступу, перамолваючы акупантаў.

Пры гэтым ён выказаў здзіўленне тым, што ўкраінскае войска ўпершыню ў такім аб'ёме выкарыстоўвае настолькі дзейсную тактыку зрыву наступу расейцаў.

«Украінцы з дапамогай РСЗА татальна закідваюць межы і магчымыя маршруты супрацьтанкавымі мінамі, а акрамя таго, сыплюць проста нерэальную колькасць «пялёсткаў». Такая ўвага да заміноўвання мясцовасці ў такіх вялікіх аб'ёмах назіраецца ўпершыню. Схамянуліся», - піша ён.

Як паведамляў сайт Charter97.org, пад Вуглядарам для РФ склалася цяжкая сітуацыя - заява аб прарыве ў места выявілася хлуснёй расейскай прапаганды.

Аналітыкі мяркую, што Вуглядар можа стаць плацдармам для разгортвання будучага наступу УСУ на крымскі калідор.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках