13 студзеня 2026, aўторак, 4:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі дэпутат - школьнікам: Будзеш канаць на вуліцы

12
Расейскі дэпутат - школьнікам: Будзеш канаць на вуліцы

Прамову "палітыка" падтрымалі воплескамі.

У расейскім Касімаве дэпутат расказаў школьнікам, што яны могуць апынуцца «на дне сацыяльнага жыцця», паведамляе УНІАН.

Дэпутат мясцовай гарадской думы Раман Вераін апублікаваў відэа, дзе ён пытаецца ў школьнікаў, ці сядзелі яны тры дні "не еўшы" і тыдзень без грошай. «Калі праз пэўны час хтосьці з вас апынецца на эканамічным доле, на дне сацыяльнага жыцця, будзе качацца на сметніку, канькаць гарэлку, недакуркі на вуліцах, не кажыце, што мы вас не збіралі, не папярэджвалі і не арыентавалі», - заявіў ён.

Дэпутат заклікаў падлеткаў паступаць у ВНУ, у якой сам вучыцца. «Не сядзіце як недарэкі. Вось, як ты зараз, зразумеў? Будзеш канаць на вуліцы, жэрці няма чаго - успомніш. Шалопай. Потым дарогі назад не будзе. Паступайце ў ВНУ агратэхналагічную! Там нармальныя выкладчыкі: нікога не душаць, нікога не ціснуць, сам вучуся цяпер там у магістратуры, усё нармальна», - дадаў расейскі дэпутат.

Прамову дэпутата падтрымалі воплескамі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках