2 студзеня 2026, Пятніца, 2:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне зліквідавалі дэпутата ад КПРФ

11
Ва Украіне зліквідавалі дэпутата ад КПРФ
АЛЯКСАНДР НЕГРАБЕЦКІХ

У 2014 годзе акупант ваяваў на Данбасе і быў паранены.

31 студзеня ў расейскім Златавусце пахавалі былога дэпутата ад КПРФ, які пабываў на Данбасе яшчэ ў 2014 годзе.

45-гадовы "ахвотнік" Аляксандр Неграбецкіх зліквідаваны яшчэ летам мінулага года, але даставіць тое, што ад яго засталося, выпала толькі ў студзені, паведаміў OSINT-эксперт і расследавальнік Іраклій Камахідзэ.

«Былы дэпутат гарадскога сходу вядомы як «чалавек шырокай душы, актывіст і грамадскі дзеяч, металург, дэпутат чацвёртага склікання Златавустаўскай гарадской акругі ад КПРФ». На момант ліквідацыі Аляксандру Няграбецкім меў 45 гадоў. На «СВА» адправіўся ахвотнікам», - адзначыў Камахідзэ.

Таксама вядома, што яшчэ ў 2014 годзе ён ужо браў удзел у баявых дзеяннях на Данбасе, то тады ўсё абышлося ранай.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках