1 студзеня 2026, Чацвер, 0:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Кадыраўцы накінуліся з крыкамі «Пуцін - ніхто!»

«Кадыраўцы накінуліся з крыкамі «Пуцін - ніхто!»

Сталі вядомыя падрабязнасці нападу на расейскіх прапагандыстаў у Мелітопалі.

Як паведамляў сайт Charter97.org, у акупаваным Мелітопалі замкамандзіра САХР «Ахмат» Хасан Ібрагімаў і яго ахова збілі аператара Арцёма Епіфанава і паздзекавліся з прапагандысткі тэлеканала «НТВ» Вольгі Зянковай.

Выданне dialog.ua апублікавала новыя падрабязнасці інцыдэнту.

Інцыдэнт адбыўся яшчэ два тыдні таму, аднак інфармацыя пра яго пачала па крупінках з'яўляцца толькі зараз.

Кіроўца-аператар і прапагандыстка з «НТВ» прыехалі ў захопленую частку Запарожскай вобласці для здымкі чарговага сюжэту аб баях на гэтым участку фронту.

Свой вечар яны надумалі прабавіць у мясцовай рэстарацыі, дзе да іх падышлі байцы батальёна «Ахмат». Пасля невялікага інцыдэнту аператара «НТВ» збілі, а прапагандыстку згвалтавалі.

Відавочцы інцыдэнту кажуць, што да нападу датычны пляменнік Кадырава, замкамандзіра САХР «Ахмат» Хасан Ібрагімаў і ягоная ахова. Цяпер гэтую справу спрабуюць замяць на вышэйшым узроўні.

Прыкладна месяц таму Ібрагімава затрымлівалі ў анэксаваным Крыме за падобны выпадак, які не ўдалося схаваць, бо напад трапіў на камеры назірання.

Як піша ТГ-канал «Украіна 365» са спасылкай на паблікі Мелітопаля, у згвалтаванні прапагандысткі удзельнічалі восем «кадыраўцаў» і пляменнік кіраўніка Чачэніі.

Ужо пасля «інцыдэнту» прапагандыстка нібыта крычала на крыўдзіцеляў і пагражала, што паскардзіцца Пуціну, але выклікала толькі насмешкі з боку гвалтаўнікоў, якія напалі на яе з крыкамі «Пуцін - ніхто!».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках