У Беларусі расце ўзровень карупцыі
7- 31.01.2023, 12:24
- 5,360
У міжнародным Індэксе наша краіна страціла адразу дзевяць пазіцый.
Міжнародная арганізацыя ў барацьбе з карупцыяй Transparency International апублікавала глабальны індэкс успрымання карупцыі за 2022 год.
Арганізацыя ранжуе 180 краін і тэрыторый па ўсім свеце ў залежнасці ад успрыманага імі ўзроўню карупцыі ў дзяржаўным сектары па шкале ад 0 (моцна карумпаваны) да 100 (вельмі чысты).
У свежай справаздачы Беларусь апусцілася адразу на 9 месцаў у параўнанні з мінулым годам і заняла 91-е месца ў рэйтынгу, набраўшы 39 балаў.
Калі паглядзець на суседзяў, то Літва на 33-м месцы, Латвія — на 39-м, Польшча — на 45-м. А вось Расею паставілі на 137-е.
Найменш карумпаванай краінай прызналі Данію, якая набрала 90 балаў. Следам за ёй ідуць Фінляндыя і Новая Зеландыя - у іх па 87 балаў. У топ-5 таксама ўвайшлі Нарвэгія і Сінгапур.
Самымі карумпаванымі экспэрты арганізацыі прызналі Самалі, Сірыю, Паўднёвы Судан, Венесуэлу, Емен, Лібію, Паўночную Карэю.
Як адзначыла Transparency International, сярэдняе сусветнае значэнне застаецца нязменным ужо больш за дзесяць гадоў і складае ўсяго 43 балы са 100. Больш за дзве трэці краін маюць рэйтынг ніжэйшы за 50, а 26 краін апусціліся да самага нізкага ўзроўню. Нягледзячы на ўзгодненыя намаганні і з цяжкасцю дасягнутыя некаторымі поспехі, 155 краін не дабіліся значнага прагрэсу ў барацьбе з карупцыяй або знізіліся з 2012 года.