У Ляхавічах медык «лячыла» беларусаў абрадамі зняцця псуты
14- 31.01.2023, 12:58
- 5,886
Лекарка зарабіла больш за 20 тысяч рублёў.
У Ляхавічах абвясцілі прысуд медыку-«лекарцы», якая абвінавачвалася ў махлярстве, паведаміла прэс-служба Вярхоўнага суда.
Паводле версіі следства, абвінавачаная з 2019 да 2022 года шляхам падману завалодала грашовымі сродкамі і залатымі ювелірнымі вырабамі на агульную суму 20 490 рублёў 46 капеек.
Так, знаходзячыся на месцы працы ў кабінеце прыёму пацыентаў лекара агульнай практыкі, яна неаднаразова атрымлівала ад пацярпелых грошы і залатыя ювелірныя вырабы пад маркай атрымання грошай у пазыку і правядзення «спецыяльнага абраду зняцці псуты і выздараўлення».
Жанчыну прызналі вінаватай у махлярстве, учыненым у буйным памеры. Ёй прызначылі тры гады зняволення ў калоніі агульнага рэжыму. Яе таксама абавязалі аплаціць 50 базавых адзінак (1850 рублёў) штрафу.
Акрамя таго, з абвінавачанай на карысць пацярпелых спагнаная кампенсацыя маёмаснай шкоды сумай каля 20 000 рублёў, а таксама грашовая кампенсацыя маральнай шкоды — 6 000 рублёў і выдаткі аплатыюрыдычнай дапамогі — 3 760 рублёў.
Прысуд не набыў законную моц і можа быць абскарджаны.