29 снежня 2025, панядзелак, 17:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь і Зімбабвэ падпісалі пакет дакументаў аб супрацоўніцтве

27
Беларусь і Зімбабвэ падпісалі пакет дакументаў аб супрацоўніцтве

Што ў яго ўвайшло.

У час афіцыйнага візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Зімбабвэ быў падпісаны шэраг двухбаковых дакументаў: аб стварэнні супольнай сталай камісіі ў супрацоўніцтве, у абароне інвестыцый, паведаміла 31 студзеня прэс-служба беларускага дыктатара.

Таксама падпісанае міжурадавае пагадненне аб прадухіленні двайнога падаткаабкладання і прадухіленні ўхілення ад выплаты падаткаў што да падаткаў на даходы і маёмасць. Яшчэ адна дамова — аб устанаўленні пабрацімскіх стасункаў паміж гарадамі Менскам і Харарэ.

Сярод іншага Беларусь і Зімбабвэ падпісалі мемарандум аб узаемным прызнанні дакументаў аб адукацыі.

Нагадаем, раней Беларусь прыпыніла пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы адукацыі, навукі і тэхнікі, культуры, СМІ з Францыяй і пагадненне аб адукацыі з Польшчай.

У красавіку мінулага года Украіна разарвала навуковыя і адукацыйныя сувязі з Беларуссю.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках